Не менш за 14 чалавек загінулі ў выніку крушэння верталёта Саудаўскай дзяржаўнай нафтавай кампаніі Saudi Aramco на ўсходзе каралеўства. Пра гэта інфармуе Савудаўскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве энэргетыкі, перадае БелТА.
Як паведамляецца, верталёт пацярпеў крушэнне ў нядзелю, 28 чэрвеня, у горадзе Рас-Танура. Загінулі ўсе 14 чалавек, якія знаходзіліся на борце — усе яны падданыя Саудаўскай Аравіі, праінфармавала крыніца.
Распачатае расследаванне для высвятлення прычын авіякатастрофы.
Горад Рас-Танура размешчаны на ўзбярэжжы Персідскага заліва, тут знаходзіцца нафтаперапрацоўчы комплекс Saudi Aramco, а таксама найбуйнейшы ў свеце марскі тэрмінал па адгрузцы нафты.