Top.Mail.Ru
330

Верхні мост праз Лебядзіную сажалку ў гомельскім парку закрыюць на капрамонт з 1 снежня

Верхні мост праз Лебядзіную сажалку ў цэнтральным парку Гомеля закрыюць на капрамонт з 1 снежня, паведамляе БелТА.


За апошнія гады ў абласным цэнтры асаблівая ўвага ўдзелена абнаўленню маставой гаспадаркі. У прыватнасці, рамонту пешаходных канструкцый. Так, у пачатку лістапада адкрыты мост цераз раку Сож. Далей спецыялісты пачнуць абнаўленне моста праз Лебядзіную сажалку ў цэнтральным парку.

Верхні мост праз Лебяжую сажалку закрыюць на капітальны рамонт з 1 снежня. «У сувязі з рамонтнымі працамі праход пад мастом вакол Лебядзінай сажалкі будзе зачынены. Для зручнасці гараджан прадугледжаны альтэрнатыўныя маршруты. Абысці закрытую зону можна будзе з боку вуліцы Пралетарскай. Для аматараў пешых прагулак прапануецца маршрут праз Замкавы спуск з наступным пад'ёмам па Ільінскім да атракцыёнаў», — расказалі ў гарвыканкаме. 

Завяршыць капітальнае абнаўленне гэтай пешаходнай артэрыі маюць намер да канца сакавіка 2026 года. За гэтыя месяцы мост умацуюць, заменяць насціл і парэнчы. Усе работы значна павысяць бяспеку і камфорт для пешаходаў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю