Top.Mail.Ru

Варабей замкнуў топ-10 у спрынце на этапе Кубка Садружнасці

У Сочы стартаваў пяты этап розыгрышу Кубка Садружнасці па біятлоне з удзелам лепшых беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе БелТА.


Праграму этапу адкрыла мужчынская спрынтарская гонка, на старт якой выйшлі 74 біятланісты. Найлепшым з нашых спартсменаў стаў Максім Варабей, які з адным кругам штрафу замкнуў дзясятку мацнейшых. Лідар агульнага заліку Антон Смольскі дапусціў два промахі і заняў пятнаццатую пазіцыю. Тройку прызёраў склалі расіяне Карым Халілі, Кірыл Бажын і Раман Сурнеў.

Што датычыцца вынікаў іншых беларусаў, то Аляксандр Галяк, Дзмітрый Лазоўскі і Мікіта Лобастаў размясціліся на месцах з 22-га па 24-е, Іван Тулацін стаў 28-м, Сцяпан Данілаў — 32-і, Аляксей Логвінаў — 38-ы, Андрэй Гаўрош — 46-ы, Дзяніс Ярэмаў і Павел Мацуль — 50-ы і 51-ы адпаведна, Канстанцін Бабураў — 58-ы. Па-за заўтрашняй гонкай праследавання засталіся Віталь Казачонак (62), Глеб Арлоўскі (63) і Павел Бялько (73).

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю