Мінск — горад вельмі важны, патрэбны і блізкі. Пра гэта расказала расійская актрыса тэатра і кіно Эвеліна Блёданс.
Эвеліна Блёданс падзялілася, што на працягу кар’еры ёй шмат разоў даводзілася бываць у Мінску. «Вельмі складана мне сказаць, ці мяняецца горад, таму што наш шлях з аэрапорта ў гатэль заўсёды класічны, стандартны. Я вельмі шмат разоў прарабляла гэты шлях, таму што, калі мы здымалі першы сезон аднаго серыяла, мне здымалі кватэру насупраць цырка, побач з паркам, і я прыязджала туды кожны тыдзень. У мяне тады былі здымкі ў іншай краіне на выхадных, а ў будні я здымалася тут, у Мінску», — расказала яна.
«У мяне самыя лепшыя ўражанні і адчуванні, таму што даздымаць гэты серыял мы прыступілі ўжо ў момант, калі нарадзіўся мой Сёмачка. І ён ва ўзросце аднаго гадка апынуўся са мной тут. Нам здымалі велізарны дом, у якім быў цудоўны сад. Пачыналася вясна, прарасталі нарцысы, цюльпаны, потым на градках ужо і цыбуля. Мы правялі тут тры месяцы. Мы жылі ў суседніх дамах з Вольгай Кабо. Яна гадавала свайго маленькага сынулю, а я гадавала свайго маленькага сынулю. Яны ездзілі з намі на пляцоўку», — падзялілася Эвеліна Блёданс.
Актрыса адзначыла, што для яе Мінск — горад вельмі важны, патрэбны і блізкі: «Таму я рада сюды вяртацца». «Я з вялікім трапятаннем сёння ляцела ў самалёце Масква-Мінск. Мне вельмі хацелася тут апынуцца. Я адчула вельмі шмат настальгічных пачуццяў. Пасля спектакля я сустракаюся з актрысай Святланай Кажамякінай, з якой мы разам працавалі. Мы будзем успамінаць усё-ўсё, нашы здымкі. Яна прынясе мне маю любімую беларускую каўбаску. Я буду атрымліваць асалоду. Веру, што прыеду сюды яшчэ раз», — сказала Эвеліна Блёданс.
Яна таксама выказала надзею на тое, што праз час вернецца ў Мінск ужо ў статусе арганізатара інклюзіўных мерапрыемстваў.