Top.Mail.Ru

«Важна, каб людзям усюды жылося камфортна»

Дэпутаты Гродзенскай і Брэсцкай абласцей абмеркавалі пытанні, якія хвалююць выбаршчыкаў на мясцовым узроўні.



У гарадскім пасёлку Зэльва Гродзенскай вобласці Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла сустрэчу са старшынямі мясцовых Саветаў дэпутатаў абласнога, базавага і пярвічнага тэрытарыяльных узроўняў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Удзельнікі абмеркавалі гандлёвае абслугоўванне насельніцтва, асаблівая ўвага была ўдзелена пасёлкам гарадскога тыпу і сельскім населеным пунктам. Таксама размова ішла аб функцыянаванні ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі.

photo_2025-07-11_13-16-24 (2).jpg

Падобныя сустрэчы сталі традыцыйнымі ў рабоце дэпутатаў. Раней яны арганізоўваліся ў сталіцы, цяпер адбываюцца і ў рэгіёнах. Гэта дазваляе больш эфектыўна прымаць рашэнні і на свае вочы бачыць сітуацыю на месцах. Члены Савета Рэспублікі актыўна супрацоўнічаюць з мясцовымі ўладамі ўсіх узроўняў: рэгулярна наведваюць пасяджэнні выканаўчых камітэтаў, арганізуюць сустрэчы і мерапрыемствы, якія садзейнічаюць паляпшэнню работы мясцовых органаў улады.

Як адзначыла Наталля Качанава, такія сустрэчы праводзяцца раз на квартал. Удзельнікі абменьваюцца вопытам, думкамі аб падзеях, якія адбываюцца ў кожным рэгіёне нашай краіны. Адна з ключавых мэт, якую паставіў кіраўнік нашай дзяржавы, — гэта развіццё рэгіёнаў. Моцныя рэгіёны — моцная краіна. Падобнае ўзаемадзеянне выдатна дазваляе дасягаць гэтай мэты.

— Сёння мы сабраліся, каб больш дэталёва разгледзець пытанні, якія тычацца гандлёвага забеспячэння рэгіёнаў, а таксама сістэмы адукацыі, — звярнула ўвагу спікер верхняй палаты парламента. — Абмяркуем таксама пытанні, якія датычацца праваахоўных органаў. Гэта вельмі важна, асабліва функцыянаванне гэтых устаноў у сельскай мясцовасці. Сустрэчы з дэпутатамі ўсіх узроўняў для Савета Рэспублікі сталі традыцыйнымі. Гэта наш функцыянальны абавязак у адпаведнасці з Канстытуцыяй, законам аб Нацыянальным сходзе і Дырэктывай Прэзідэнта № 11. Мы павінны каардынаваць работу дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў. 

photo_2025-07-11_13-16-24 (3).jpg

Наталля Іванаўна падкрэсліла, што вельмі важна, каб кожны куток у нашай краіне быў добраўпарадкаваны, і людзям усюды жылося камфортна, а таксама былі ўсе магчымасці для рэалізацыі інтарэсаў і патрэб беларусаў. А дасягнуць гэтага можна дзякуючы сумесным намаганням і адкрытаму дыялогу. Парламентарыі наведваюць рэгіёны, каб убачыць, як яны развіваюцца і якія праблемы трэба вырашыць. Такое ўзаемадзеянне спрыяе не толькі аптымізацыі камунікацыі паміж рознымі ўзроўнямі ўлады, але і паляпшэнню якасці жыцця людзей, адаптуючы рашэнні на мясцовым узроўні да запатрабаванняў грамадства. Члены Савета Рэспублікі накіраваны на канструктыўны дыялог і сумесную работу для забеспячэння стабільнага развіцця рэгіёнаў і падтрымкі сацыяльна значных праектаў.

Наталля Качанава выказала захапленне прыгажосцю і ўтульнасцю Зэльвы. Яна падкрэсліла значнасць прыцягнення людзей у рэгіён. Старшыня Савета Рэспублікі паведаміла аб рэалізацыі шэрагу ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне жыллёвых умоў. У прыватнасці, расказала аб ільготным будаўніцтве і праграме выкупу арэнднага жылля. Гэтыя меры, паводле яе слоў, будуць прадоўжаны і пашыраны. Спікер таксама нагадала аб задачы, пастаўленай Прэзідэнтам, — «Адзін раён — адзін праект». 

Парламентарый падкрэсліла важнасць забеспячэння сацыяльных гарантый для грамадзян, што з’яўляецца адной з прыярытэтных задач дзяржавы. Яна адзначыла, што работа ў гэтым напрамку будзе прадоўжана, і выказала ўпэўненасць у паспяховым выкананні пастаўленых мэт.

Падчас сустрэчы адбыўся абмен меркаваннямі і пазітыўным досведам працы на месцах. Больш падрабязна пра гэта можна будзе пачытаць у бліжэйшым выпуску «Мясцовага самакіравання».

Вераніка Казлоўская,

г. п. Зэльва.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю