Top.Mail.Ru

Варабей стаў другім у мас-старце на этапе Кубка Расіі па біятлоне

Беларус Максім Варабей заняў другое месца ў вялікім мас-старце на трэцім этапе Кубка Расіі па біятлоне ў Дзёміне Яраслаўскай вобласці, паведаміла БелТА.


Удзел у вялікім мас-старце на 15 кіламетраў прынялі 60 біятланістаў, у тым ліку сем беларусаў. Пасля двух агнявых рубяжоў Максім Варабей з адным промахам ішоў за дзясяткай мацнейшых, але абедзве стойкі наш спартсмен адпрацаваў чыста, і ў выніку фінішаваў другім. Сенсацыйную перамогу з перавагай над беларусам у памеры сем секунд атрымаў расіянін Яраслаў Конкін, які дагэтуль не меў поспехаў на такім узроўні. Тройку прызёраў замкнуў Карым Халілі.

Пасля трэцяй стральбы ў гонцы лідзіраваў Сцяпан Данілаў, але на заключным рубяжы наш біятланіст дапусціў адну памылку, у выніку чаго адкаціўся на сёмае месца. Мікіта Лобастаў паказаў 18-ы рэзультат, Павел Бялько заняў 27-ю пазіцыю, Аляксандр Галяк стаў 55-м, Віталь Казачонак размясціўся следам за ім, Андрэй Гаўрош — 59-ы.

Жаночы вялікі мас-старт з удзелам пяці беларусак стартуе ў 14.00. Трэці этап Кубка Расіі па біятлоне ў Дзёміне прапусцілі Антон Смольскі, Дзмітрый Лазоўскі, Дзінара Смольская і Ганна Сола — лідары нацыянальнай каманды Беларусі рыхтуюцца да этапа Кубка Садружнасці, які пройдзе ў «Раўбічах» з 23 па 25 студзеня.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю