Канвенцыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый аб папярэджанні злачынстваў генацыду і пакаранняў за яго ў 1948 годзе спрыяла вызначэнню генацыду як найцяжэйшага злачынства супраць чалавецтва. «Аднак сёння, на вялікі жаль, мы сутыкаемся са спробамі перапісаць, сказіць гісторыю Вялікай Перамогі над фашызмам. Робяцца спробы абяліць нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых нават у тых краінах, народы якіх перажылі фашызм як уласную гісторыю і якія не мелі шанцу не толькі на развіццё, але і на само існаванне ў выпадку перамогі фашызму», — адзначыў Аляксандр Вальфовіч.
"Фальсіфікацыя, скажэнне гісторыі маюць разбуральны патэнцыял і адкрываюць шырокі спектр магчымасцяў для дэстабілізацыі палітычнай сістэмы дзяржавы. Таму праблема абароны гістарычнай памяці ў апошнія гады набывае асаблівую актуальнасць, звязаную з новымі выклікамі і пагрозамі на падставе знешняга ціску і інфармацыйных атак на нашу краіну, — сказаў Аляксандр Вальфовіч. — У абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Беларусі абарона гістарычнай памяці прынята ў якасці стратэгічнага нацыянальнага інтарэсу. А скажэнне гістарычнай праўды і памяці аднесена да асноўных пагроз нацыянальнай бяспецы. Палажэнне аб недапушчальнасці фальсіфікацыі гісторыі замацавана ў Асноўным законе Беларусі, што стала важным крокам для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці на аснове пераемнасці пакаленняў».
Аляксандр Вальфовіч упэўнены, што аб учыненых злачынствах, якія кваліфікуюцца ў цяперашні час як генацыд, неабходна не толькі памятаць, але і казаць, рашуча спыняць спробы скажэння гістарычных падзей. Ён таксама дадаў, што Генеральнай пракуратурай сумесна з калегамі вядзецца маштабная і планамерная работа аб устанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да злачынстваў. «Расследаванне генацыду беларускага народа нацэлена на забеспячэнне прынцыпу няўхільнасці, адказнасці і справядлівасці. І, несумненна, з’яўляецца данінай памяці загінулым, знішчаным грамадзянам нашай краіны. Юрыдычная ацэнка дзеянняў нацысцкіх злачынцаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў якасці генацыду з’яўляецца не проста правам, а абавязкам і доўгам нашай краіны па захаванні гістарычнай памяці і абароне суверэнітэту. Для беларусаў, якія страцілі ў вайне кожнага трэцяга жыхара, захаванне гісторыі з’яўляецца стратэгічнай задачай», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.