Top.Mail.Ru
180

Вальфовіч: Удзел у акцыі «Нашы дзеці» дапамагае нам стаць дабрэйшымі

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч у рамках дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 23 снежня наведаў Ваўкавыскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, паведамляе БелТА.


Аляксандр Вальфовіч разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з надыходзячым Новым годам і падарыў ім абсталяванне для навучання і рэабілітацыі, бытавую тэхніку і салодкія падарункі.

«Новы год, мабыць, самае жаданае свята для дзяцей, — адзначыў у гутарцы з журналістамі Аляксандр Вальфовіч. — Успомніце, як у дзяцінстве мы вадзілі карагоды вакол ёлкі і з нецярпеннем чакалі Дзеда Мароза са Снягуркай, якія дарылі нам падарункі. І нават пасталеўшы, напярэдадні Новага года многія працягваюць верыць у цуд, які абавязкова здзейсніцца. Трэба толькі вельмі моцна верыць у гэта».

Дзяржсакратар Савета Бяспекі звярнуў увагу на тое, што кожны год удзельнічаючы ў акцыі «Нашы дзеці», ён усё больш пераконваецца, наколькі яна важная не толькі для дзяцей. «Гэта добрая справа неабходна і нам з вамі. Бо ўдзел у акцыі дапамагае стаць дабрэйшымі, нагадвае аб тым, што недзе ёсць людзі, якія маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. І калі мы можам ім нечым дапамагчы, то абавязкова павінны гэта зрабіць», — падкрэсліў Аляксандр Вальфовіч.

Супрацоўнікам Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі ўдалося ператварыць гэты дзень для выхаванцаў цэнтра ў сапраўднае свята. Красамоўней усякіх слоў пра гэта казалі ўсмешкі на тварах рабят і дзіцячы смех.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю