«Мы бачым, як у розных кутках свету ўспыхваюць ваенныя канфлікты. XXI стагоддзе насычана такімі нядобрымі падзеямі. Не выключэнне і абстаноўка, якая складваецца вакол нашай краіны. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскага кантынента. Таму ўсе працэсы, якія сёння адбываюцца ў свеце, яны закранаюць і нашу краіну. Мы бачым, на жаль, што ўзровень ваенных пагроз толькі нарастае вакол нашай дзяржавы, нягледзячы на тыя мірныя ініцыятывы і прапановы, якія гучаць з вуснаў кіраўніка дзяржавы, зыходзяць ад Рэспублікі Беларусь, але, на жаль, павісаюць у паветры і застаюцца без адказаў нашых еўрапейскіх суседзяў. Дэструктыўная рыторыка ў дачыненні да нашай краіны таксама сёння нарастае. І мы бачым ад еўрапейскіх суседзяў толькі нейкія нядобразычлівыя крокі ў дачыненні да нашай дзяржавы. Нас абвінавачваюць у тым, што мы ўяўляем пагрозу для еўрапейскага кантынента, як бы гэта смешна ні гучала», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.
Ён таксама адзначыў, што Беларусь не ставіць у аснову пытанні мілітарызацыі, павелічэння колькасці Узброеных Сіл. «Мы бачым, як узбройваюцца ўзброеныя сілы Польшчы і прыбалтыйскіх дзяржаў, якая рыторыка гучыць з іх боку ў наш адрас. Не спыняюцца спробы дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне, з падачы, зноў жа, заходніх куратараў нашымі «збеглымі», — падкрэсліў дзяржаўны сакратар.
На Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі ўскладзена задача па кантролі выканання задач па пытаннях забеспячэння пастаўкі новых узораў узбраення ва Узброеныя Сілы і іншыя ваенныя арганізацыі нашай дзяржавы. «Мэта майго сённяшняга візіту — паглядзець, як складваецца абстаноўка на адным з прадпрыемстваў у сістэме Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.