Top.Mail.Ru
209

Вальфовіч на сустрэчы сакратароў саўбезаў ШАС прапанаваў умацаваць узаемадзеянне ў сферы інфармабяспекі

Сёння ў Пекіне адбылася 20-я сустрэча сакратароў саветаў бяспекі дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Аб гэтым БелТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі Беларусі.


У час сустрэчы сакратары саветаў бяспекі абмеркавалі сітуацыю ў сферы бяспекі і стабільнасці на прасторы ШАС. Удзельнікі падкрэслілі неабходнасць удасканалення механізмаў супрацоўніцтва па супрацьдзеянні тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму, незаконнаму абароту зброі і наркотыкаў, гандлю людзьмі, махлярству з выкарыстаннем інтэрнет-прасторы і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку штучнага інтэлекту.

  • Таксама разглядаліся пытанні, якія датычацца праблематыкі бяспекі. Іх плануюць вынесці на маючы адбыцца саміт кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС.

У рабоце статутнага органа прыняла ўдзел дэлегацыя Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі на чале з дзяржсакратаром Аляксандрам Вальфовічам. У сваім выступленні кіраўнік беларускай дэлегацыі акцэнтаваў увагу калег на імклівым і негатыўным развіцці сітуацыі на Еўразійскім кантыненце і ў свеце ў цэлым. У гэтым кантэксце беларуская дэлегацыя выступіла з шэрагам прапаноў, якія закранаюць развіццё і ўдасканаленне барацьбы з міжнародным тэрарызмам, экстрэмізмам і сепаратызмам.

Акрамя таго, прагучалі прапановы, якія павінны ўмацаваць узаемадзеянне ў сферы міжнароднай інфармацыйнай бяспекі. Была агучана неабходнасць развіцця дыялога ў інтарэсах будаўніцтва новай сістэмы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

На палях форуму ў Пекіне Аляксандр Вальфовіч абмеркаваў са сваімі калегамі з краін ШАС стан двухбаковага супрацоўніцтва па лініі апаратаў саветаў бяспекі, а таксама перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння і сумеснай работы па лініі спецслужбаў і праваахоўных ведамстваў дзяржаў — членаў арганізацыі.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю