Top.Mail.Ru
214

Вальфовіч: Еўропа робіць усё, каб украінскі канфлікт разгараўся ўсё больш

Еўропа робіць усё, каб украінскі канфлікт разгараўся ўсё больш і больш. Такой думкай падзяліўся дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вальфовіч, паведамляе БелТА.


«Захад зацікаўлены ў тым, каб канфлікт ва Украіне працягваўся. Захад не зробіць нічога, каб прадухіліць канфлікт. Мы бачым па іх учынках, па іх справах», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

«Паглядзіце, няспынна самалёты з узбраеннем і ваеннай тэхнікай, аўтамабільныя калоны з тэрыторыі Польшчы ідуць ва Украіну. Не гуманітарныя грузы», — заўважыў ён. 

Аб якім міры можа казаць Еўропа, задаўся пытаннем дзяржсакратар Савета бяспекі. «Яна падштурхоўвае і робіць усё магчымае, каб пажар вайны ва Украіне разгараўся ўсё больш і больш», — лічыць ён.

Адказваючы на пытанне, ці можа актывізавацца вырашэнне ўкраінскай праблемы пасля паляпшэння сітуацыі на Блізкім Усходзе, Аляксандр Вальфовіч заўважыў, што пра гэта цяжка меркаваць. 

«Каб спыніць украінскі канфлікт (Прэзідэнт аб гэтым гаварыў), патрэбна перш за ўсё палітычная воля», — адзначыў дзяржсакратар Савета бяспекі. Украінскае і расійскае кіраўніцтва павінна сесці за стол перамоваў і неадкладна паставіць кропку. «Акрамя іх, дзвюх дзяржаў, на мой погляд, ніхто не прыме рашэнне, каб спыніць гэты канфлікт», — сказаў на заканчэнне ён.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю