Top.Mail.Ru
162

Валейбалісткі «Мінчанкі» выйгралі два матчы на старце розыгрышу Кубка Расіі

«Мінчанка» ўдала стартавала ў розыгрышы Кубка Расіі па валейболе сярод жаночых каманд сезона-2025/26, паведамляе БелТА.



Барацьбу за трафей сталічны калектыў пачаў з папярэдняга этапу. Удзел на дадзенай стадыі прымаюць 22 каманды, падзеленыя на чатыры групы (дзве па пяць клубаў і дзве па шэсць). «Мінчанка» выступае ў пуле «В», матчы якога праходзяць у Санкт-Пецярбургу. У першай гульні на турніры нашы дзяўчаты з лікам 3:0 абыгралі «Забайкалку» з Чыты (25:15, 25:10, 25:13), пасля чаго з вынікам 3:1 былі мацнейшыя за ВК «Сахалін» (25:21, 24:26, 25:19, 25:15).

Наступнымі саперніцамі беларусак стануць гаспадыні пляцоўкі з «Карабелкі», якія таксама стартавалі ў розыгрышы з двух перамог. Паядынак адбудзецца 18 верасня і пачнецца ў сем гадзін вечара. У другі раўнд жаночага Кубка Расіі-25/26 выйдзе толькі пераможца групы.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю