«Мінчанка-2» пачала выступленні на пятым этапе рэгулярнага чэмпіянату Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод жаночых каманд у Чэлябінску, паведаміла БелТА.
Удзел у МВЛ прымаюць дубліруючыя склады каманд жаночай расійскай Суперлігі, дзе нашу краіну прадстаўляе «Мінчанка». 17 снежня ў стартавым матчы пятага этапу юныя беларускія валейбалісткі ўпэўнена абыгралі «Цюмень-Прыбой» — 3:0 (25:19, 25:16, 25:20). Заўтра сталічны клуб згуляе з гаспадынямі пляцоўкі з чэлябінскага «Дынама-Метара-3», 20 і 21 снежня «Мінчанка-2» правядзе паўторныя паядынкі з тымі ж сапернікамі.
На гэты момант нашы дзяўчаты займаюць трэцяе месца ў табліцы сярод 14 каманд, набраўшы 38 ачкоў (13 перамог у 15 матчах). Дуэту лідараў з Адзінцова і Саратава беларускі ўступаюць усяго адзін бал, але сапернікі згулялі на некалькі сустрэч больш. «Мінчанка-2» з’яўляецца чэмпіёнам Маладзёжнай лігі Расіі сезона-2020/21 і сярэбраным прызёрам сезона-2019/20. У мінулым розыгрышы турніру нашы валейбалісткі сталі пятымі.