Top.Mail.Ru
173

Валейбалісткі «Мінчанкі-2» выйгралі другі матч у дамашнім этапе Маладзёжнай лігі Расіі

«Мінчанка-2» атрымала другую перамогу ў дамашнім этапе сезона Маладзёжнай валейбольнай лігі Расіі сярод жаночых каманд, паведамляе БелТА.



Паядынкі шостага этапу рэгулярнага чэмпіянату праходзяць на пляцоўцы Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву. У другім матчы тура «Мінчанка-2» абыграла «Дынама-Ак Барс-ВАР» з Казані з лікам 3:0 па сэтах (25:22, 25:15, 25:19). На старце дамашняга этапу нашы дзяўчаты былі мацнейшыя за саратаўскі «Пратон» (3:2). 10 і 11 студзеня беларускі правядуць паўторныя сустрэчы з тымі ж сапернікамі.

На гэты момант сталічны клуб займае другое месца ў турнірнай табліцы, атрымаўшы 17 перамог у 20 гульнях сезона. Нашы валейбалісткі на пяць ачкоў адстаюць ад «Туліцы-2», якая згуляла на два матчы больш. Рэгулярны чэмпіянат завершыцца ў пачатку лютага ў Адзінцове. «Мінчанка-2» з’яўляецца чэмпіёнам Маладзёжнай лігі Расіі сезона 2020/21, у мінулым годзе беларускі замкнулі топ-5.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю