Валанцёры каманды рэагавання на надзвычайныя сітуацыі Гродзенскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа адправіліся ў снежны патруль па дарогах горада і яго ваколіцах, паведамілі БелТА ў абласной арганізацыі БЧК.
«Мы працуем ва ўзаемадзеянні з ДАІ. Гатовыя дапамагчы завесці аўтамабіль, выканаць дробны рамонт, напрыклад, замяніць або падпампаваць колы. Пры неабходнасці можам адбуксіраваць машыну са снежнай пасткі, — расказаў кіраўнік каманды рэагавання на НС Валерый Краеўскі. — Сёлета ў нас з’явілася абсталяванне для зарадкі мабільнай прылады».
У аўтамабілі БЧК ёсць гарачы чай, каб змёрзлыя людзі маглі сагрэцца.
Як паведаміў Валерый Краеўскі, пры неабходнасці валанцёры БЧК гатовыя адправіцца ў снежны патруль у шэрагу раёнаў вобласці.