Ваенна-гістарычная рэканструкцыя, прысвечаная Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі падчас вызвалення Гомеля, прайшла ў вёске Дубавец Гомельскага раёна, паведамляе БелТА.
Арганізацыю і правядзенне рэканструкцыі ажыццявілі ААТ «Гомельскі цэнтр усходніх адзінаборстваў» сумесна з гістарычным клубам «53-ы мотастралковы полк НКУС».
У рэканструкцыі былі адноўлены гістарычныя падзеі вызвалення Гомеля ў выніку паспяховага правядзення Гомельска-Рэчыцкай наступальнай аперацыі.