Па выніках даклада міністр расказаў журналістам, на што кіраўнік дзяржавы даручыў зрабіць акцэнт.
Паводле звестак МНС, 9 і 10 ліпеня на тэрыторыі Беларусі прайшоў навальнічны фронт, у выніку якога сур’ёзныя пашкоджанні зафіксаваны ў 27 населеных пунктах. Толькі за адну ноч, з 9 на 10 ліпеня, у МНС паступіла 1,5 тысячы. званкоў ад насельніцтва ў Магілёве і 4,5 тысячы . зваротаў грамадзян у цэлым на гарачыя лініі для аказання дапамогі.
Асноўную ўвагу ратавальнікі сканцэнтравалі на рэагаванні на ўсе гэтыя звароты, на аператыўным аказанні дапамогі насельніцтву па расчыстцы вулічна-дарожнай сеткі, на вы-рашэнні задач, звязаных з ліквідацыяй наступстваў стыхіі ў населеных пунктах, якія най-больш пацярпелі ад яе. Мацней за ўсё пацярпеў Магілёў — у абласным цэнтры было абясто-чана пяць ліній электраперадач з напружаннем 110 кілавольт, ад чаго выйшла са строю ЦЭЦ-2 і спыніла работу прадпрыемства «Магілёўхімвалакно». Неабходна было таксама вы-рашаць пытанне з аднаўленнем работы транспартнай інфраструктуры, расказаў Вадзім Сіня-ўскі. .

Пацярпелі таксама Гарадоцкі і Аршанскі раёны Віцебскай вобласці, Смалявіцкі і част-кова Барысаўскі раёны Мінскай вобласці. Што датычыцца сталіцы, то тут у асноўным былі падтапленні на асобных участках і МНС аператыўна аказвала дапамогу ў вырашэнні гэтай праблемы.
Прэзідэнт, заслухаўшы грунтоўныя даклады міністра па сітуацыі ва ўсіх пацярпелых рэгіёнах, даў шэраг даручэнняў. «У першую чаргу — ва ўзаемадзеянні са структурамі Мініс-тэрства энергетыкі, ЖКГ, іншымі зацікаўленымі ведамствамі вырашыць аператыўна пытан-ні, звязаныя з жыццядзейнасцю насельніцтва», — падкрэсліў міністр. Паводле яго слоў, гэта задача ў асноўным вырашана
Другі кірунак, на які звярнуў асаблівую ўвагу кіраўнік дзяржавы, — гэта аднаўленне электразабеспячэння. У першую чаргу гэтае даручэнне датычыцца Магілёва. «Я праінфармаваў аб тым, што мы знаходзімся ва ўзаемадзеянні з Міністэрствам энергетыкі, з губернатарам Магілёўскай вобласці Анатолем Міхайлавічам Ісачанкам, і прымаюцца як праектныя, так і інжынерныя рашэнні па як мага хутчэйшым аднаўленні электразабеспячэння нашых прадпрыемстваў. Прэзідэнт дадаткова запатрабаваў засяродзіць усе неабходныя намаганні на вырашэнні гэтай галоўнай задачы», — падкрэсліў ён..
Яшчэ адзін кірунак, дзе па даручэнні Прэзідэнта будуць сканцэнтраваны асноўныя намаганні, — гэта аператыўная ліквідацыя наступстваў у населеных пунктах краіны, у тым ліку лясной гаспадарцы.
«Гэта работа цяпер праводзіцца, будуць аператыўна прымацца адпаведныя меры. Заўтра рашэннем губернатара ў Магілёве аб’яўлены суботнік. Насельніцтва адгукнулася, і аператыўна ўвесь горад выйдзе на дадатковыя мерапрыемствы па прыборцы тэрыторыі», — расказаў Вадзім Сіняўскі.
Хто і ў якім памеры пакрые шкоду ад стыхіі
Маёмасная шкода, нанесеная грамадзянам стыхіяй, будзе кампенсавана, запэўніў кіраўнік МНС. Традыцыйна гэтая работа вядзецца па некалькіх кірунках. У першую чаргу выплаты ажыццяўляюць страхавыя кампаніі. Акрамя таго, спецыяльная камісія па надзвычайных сітуацыях удакладняе памеры нанесенага ўрону, парадак выплаты кампенсацыі людзям і неабходнасць аказання аператыўнай дапамогі.
Як наладжана міжведамаснае ўзаемадзеянне
«МНС працягвае займацца аператыўна вырашэннем задач, звязаных з ліквідацыяй. Каардынацыя праводзіцца на ўзроўні раённых камісій па НС, абласных камісій па НС. І мы разгарнулі рабочую групу ў Рэспубліканскім цэнтры кіравання для таго, каб аператыўна ўдакладняць гэтыя задачы. Па дакладах на месцах, усе пытанні будуць урэгуляваны на рэгіянальным узроўні», — сказаў Вадзім Сіняўскі.
Ён дадаў, што ўсе галіны ўлады працуюць у цеснай звязцы па гэтым пытанні. Наладжана міжведамаснае ўзаемадзеянне, работа з мясцовымі органамі ўлады і прадпрыемствамі. На ўзроўні аблвыканкамаў дзейнічаюць камісіі па надзвычайных сітуацыях, якія ўпаўнаважаны прымаць у тым ліку фінансавыя і эканамічныя рашэнні. І на ўзроўні райвыканкамаў прымаюцца рашэнні па прыцягненні насельніцтва, тэхнікі, суб’ектаў гаспадарання для аператыўнага рашэння задач на месцах. Сілавыя і ваенізаваныя структуры выдзялялі дадатковыя сілы для аператыўнай ліквідацыі наступстваў стыхіі.

Калі раптам будуць патрэбныя рашэнні на прэзідэнцкім узроўні, міністэрства аператыўна праінфармуе кіраўніка дзяржавы.
«Ніякіх пытанняў, звязаных з забеспячэннем будматэрыяламі і іншай маёмасцю для аператыўнага вырашэння пытанняў па ліквідацыі наступстваў стыхіі, няма», — запэўніў міністр.
Фота БелТА