Top.Mail.Ru
159

Вадалазы МНС Расіі і Казахстана пройдуць навучанне ў Глыбоцкім раёне

У Глыбоцкім раёне з 24 па 27 лютага пройдзе семінар для работнікаў вадалазна-выратавальных службаў Беларусі, Расіі і Казахстана. Пра гэта БелТА паведамілі ў Віцебскім абласным УМНС.



Семінар пройдзе на возеры Доўгім — гэта самае глыбокае возера Беларусі. З-за яго глыбіні, чысціні вады і крутых берагоў яго часта называюць беларускім Байкалам.

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі вадалазных службаў пажарных аварыйна-выратавальных атрадаў абласных упраўленняў МНС і РАСП «ЗУБР» МНС Беларусі, МНС Расійскай Федэрацыі і МНС Рэспублікі Казахстан. Усяго — больш за 60 чалавек.

«Галоўная задача семінара — абмен вопытам паміж работнікамі і абучэнне асабовага складу бяспечным метадам вядзення вадалазных работ з лёгкавадалазным і вентылюемым рыштункам, правядзенне падводных пошукавых і аварыйна-выратавальных работ, а таксама падводна-тэхнічных ва ўмовах адмоўных тэмператур», — адзначылі ў Віцебскім УМНС.

У першы дзень адбудуцца адкрыццё семінара і яго тэарэтычная частка. Удзельнікі разгледзяць пытанні аховы працы і медыцынскага забеспячэння вадалазных спускаў, агульныя метады і спосабы правядзення выратавальных аперацый, аказанне дапамогі аварыйнаму вадалазу пад лёдам і інш.

У наступныя дні пройдзе практычная частка семінара. Удзельнікі адпрацуюць свае навыкі па чатырох відах работ: знаходжанне і выратаванне пацярпелых рознымі спосабамі з выкарыстаннем вадалазнага рыштунку і абсталявання, зборка элемента трубаправода, накладанне пластыру на яго прабоіну, падводная экзатэрмічная зварка і рэзка металу, пад’ём затанулага аўтамабіля на лёд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю