Top.Mail.Ru

Ва Узброеных Сілах Беларусі працягваецца праверка баявой гатоўнасці

У ходзе праверкі баявой гатоўнасці гарадскія і раённыя ваенкаматы краіны праводзяць прыём ваеннаслужачых запасу.


Першыя групы ўжо прыбылі ў воінскія часці Узброеных Сіл для іх укамплектавання. Пасля праходжання дэталёвага медыцынскага агляду да асабовага складу даводзяць неабходную інфармацыю аб парадку іх удзелу ў зборных мерапрыемствах, пасля чаго ваеннаабавязаныя атрымліваюць рэчы і накіроўваюцца ў назначаныя падраздзяленні.

Пачаты прыём і аўтамабільнай тэхнікі, якая паступае з прадпрыемстваў народнай гаспадаркі. Ваеннаслужачыя праводзяць дэталёвы тэхнічны агляд і размяркоўваюць тэхніку ў падраздзяленні па прызначэнні.

Начальнік упраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл палкоўнік Аляксандр Шальпук паведаміў у тэлеграм-канале Міністэрства абароны:

«Падчас гэтых мерапрыемстваў ваеннаабавязаныя навучацца і авалодаюць новай тэхнікай, адновяць навыкі па валоданні тэхнікай, якія ў іх былі, калі яны праходзілі тэрміновую ваенную службу. Прыемна бачыць, што ваеннаабавязаныя, якія прыбываюць на гэты пункт збору, з задавальненнем ідуць ва Узброеныя Сілы і бяруць удзел у мерапрыемствах збору. Гэта сведчыць аб тым, што нашы людзі перажываюць за лёс краіны, перажываюць за нашу нацыянальную бяспеку».

Паводле яго слоў, павесткі выдаваліся пачынаючы з трэцяга лютага. Пасля іх атрымання ваеннаабавязаныя павінны прыбыць на месца ў названы час. «Але гэта не значыць, што сёння ён атрымаў павестку і сёння ж яму трэба прыбыць. Як правіла, гэта ад сутак і больш, для таго каб ваеннаабавязаны прыбыў дадому, сабраўся, паведаміў на работу», — адзначыў палкоўнік Аляксандр Шальпук.

Па словах ваеннага камісара Заводскага раёна Мінска палкоўніка Андрэя Пухальскага, адпраўка афіцэраў запасу і ваеннаабавязаных у вайсковыя часткі, якія правяраюцца, дакладна спланаваная. На пункце папярэдняга збору ажыццяўляецца работа па прыёме прыбыўшых па павестках, далей з ваеннаабавязанымі будзе праведзена баявое зладжванне ў складзе падраздзяленняў.

Палкоўнік Пухальскі адзначае высокую адказнасць ваеннаабавязаных і іх жаданне выконваць свае задачы ў адпаведнасці з прызначэннем на воінскія пасады.

А што думаюць самі ваеннаабавязаныя, якія прыбылі на зборы? Вось, напрыклад, меркаванне Антона Манько:

«Я — афіцэр запасу. Скончыў ваенную кафедру ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Ужо праходзіў навучальныя зборы ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры і ў Маладзечне. Апошні раз гэта было тры гады таму. Мы вывучалі новыя віды ўзбраення і ваеннай тэхнікі, выязджалі ў палі, шмат стралялі.

Я разумею, што на гэтых зборах будуць падобныя задачы, а вопыт — ён застаўся. Упэўнены, што даведаюся шмат новага, кожны раз у зборы ўкараняюць актуальны досвед апошніх вайсковых канфліктаў».

Ваеннаабавязаны Антон Шкроба, адслужыўшы «тэрміноўку», падпісаў кантракт. Адслужыў яшчэ тры гады і пайшоў у запас у званні прапаршчыка паўтара гады таму. Паводле яго слоў, днямі яму патэлефанавалі з работы і сказалі, што прыйшла павестка на зборы. На рабоце адпусцілі спакойна, у сям’і ўспрынялі як належнае. Калі кліча армія — значыць трэба ісці!

«Я лічу, што кожны мужчына павінен адгукнуцца, гэта мужчынскае — абараняць Радзіму. У мяне нават настальгія ўсплыла: ізноў форма, пагоны, стрэльбы, палігон... За перыяд ваеннай службы я пазнаёміўся з вялікай колькасцю розных людзей і набыў навыкі. Кожны моцны ў розных аспектах, ты маеш зносіны з людзьмі і набіраешся вопыту».

Як паведаміў начальнік фінансава-эканамічнага аддзела — памочнік начальніка злучэння па фінансавым забеспячэнні гвардыі маёр Дзмітрый Кісялёў, на пункце прыёму асабовага складу найперш арганізавазаканадаўствам на інфармацыйна-тлумачальная работа, каб давесці да кожнага ваеннаабавязанага яго правы, гарантыі, ільготы, якія прадугледжаны Рэспублікі Беларусь і нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства абароны па пытаннях фінансавага і сацыяльнага забеспячэння на час праходжання збораў.

Паводле яго слоў, за ваеннаабавязаным на час знаходжання на зборах у першую чаргу захоўваюцца месца працы і сярэдні заробак. Акрамя таго, усім выплачваецца грашовае забеспячэнне.

Фота: «Ваяр»

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю