Вярхоўная рада падоўжыла ваеннае становішча і ўсеагульную мабілізацыю ва Украіне на 90 сутак з 4 мая 2026 года, перадае БелТА.
За падаўжэнне ваеннага становішча прагаласавалі 315 народных дэпутатаў, за ўсеагульную мабілізацыю — 304 дэпутаты.
Уладзімір Зяленскі 27 красавіка ўнёс у Вярхоўную раду законапраекты, якімі прапанаваў падоўжыць дзеянне ва Украіне ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі.
Упершыню гэтыя рэжымы былі ўведзены ва Украіне 24 лютага 2022 года.