Top.Mail.Ru

V Нацыянальны форум атлетаў адбудзецца 15 красавіка

V Нацыянальны форум атлетаў пройдзе ў Мінску ў сераду, 15 красавіка.


Адукацыйны праект, арганізаваны НАК Беларусі сумесна з Расійскім міжнародным алімпійскім універсітэтам у рамках святкавання 35-годдзя НАК Беларусі, абяцае насычаную праграму.

На мерапрыемстве пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў новага праекта НАК з мэтай падтрымкі таленавітых спартсменаў, якія складаюць рэзерв нацыянальных і зборных каманд Беларусі — «Герояў будучыні».

З ліку ўсіх кандыдатаў ва ўзросце ад 15 да 21 года, накіраваных федэрацыямі па відах спорту, 35-і найбольш перспектыўным атлетам уручаць грашовыя сертыфікаты на спартыўную падрыхтоўку ў памеры 35 000 рублёў у год.

Ключавыя тэмы Форуму — развіццё асабістага брэнда спартсмена, эфектыўная камунікацыя са СМІ, пабудова паспяховай кар’еры ў спорце і медыя. У праграме — выступленні вядомых спецыялістаў у галіне спорту, журналістыкі і блогінгу.

У рамках экспертнай дыскусіі на тэму «Спорт насуперак» паразважаюць вядомыя атлеты: чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава, алімпійскі чэмпіён па веславанні ў каноэ-двойцы, пераможца і прызёр чэмпіянатаў свету Еўропы Аляксандр Багдановіч, алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова, галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболе Віктар Ганчарэнка і іншыя.

Пасля завяршэння семінара-канферэнцыі для юных спартсменаў будуць арганізаваны майстар-класы ад расійскіх і беларускіх алімпійцаў: па барацьбе жаночай, плаванні, хакеі, фігурным катанні.
Яны пройдуць на базе вучэбна-спартыўнага комплексу УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры» і фізкультурна-спартыўнага комплексу «Алімпік арэна».



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю