Top.Mail.Ru

«Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі»

Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін у сваім віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, паведамляе Мінабароны.


«Гэта свята, абвеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гонару за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер прадаўжаюць дастойна ахоўваць рубяжы нашай Радзімы», — сказаў Віктар Хрэнін.

У 2025 годзе адзначаецца 80-годдзе Вялікай Перамогі. Міністр абароны адрасаваў словы падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Сваімі гераізмам, мужнасцю, гатоўнасцю да самаахвяравання ў імя міру, свабоды і шчасця людзей яны ўпісалі залатыя старонкі ў гісторыю краіны. Міністр абароны звярнуў увагу, што 23 лютага — свята ўсіх, хто прыняў эстафету ў пакалення пераможцаў і надзейна гарантаваў бяспеку краіны ў мірныя гады, хто выконваў інтэрнацыянальны абавязак, а таксама зараз надзейна гарантуе бяспеку Беларусі.

«Верныя традыцыям старэйшых пакаленняў, спадчыннікі герояў-вызваліцеляў сёння надзейна ахоўваюць Рэспубліку Беларусь, гарантуючы беларускаму народу права на будучае ў адпаведнасці з яго гістарычным выбарам. Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі, — падкрэсліў Віктар Хрэнін. — Мы ўшаноўваем усіх нашых грамадзян, якія сваім».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю