Top.Mail.Ru

Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні — Турчын

Узаемаадносіны Беларусі і Расіі знаходзяцца на беспрэцэдэнтна высокім узроўні. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын на сустрэчы з паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расіі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе Ігарам Шчогалевым, паведамляе БелТА.


Паводле слоў Аляксандра Турчына, пастаянныя кантакты дзвюх краін на ўзроўні ўрадаў прыносяць вынік — расце не толькі ўзаемны тавараабарот, але і ўмацоўваюцца культурныя сувязі, рэалізуюцца сумесныя праекты і развіваецца кааперацыя. Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што вынікі работы можна назваць паспяховымі. 


Цэнтральная федэральная акруга па праве з’яўляецца для Беларусі асноўным партнёрам у Расіі, звярнуў увагу ён. 


Ігар Шчогалеў адзначыў дынаміку развіцця гандлёва-эканамічных адносін. З 2018 года, калі ён заступіў на пасаду, тавараабарот паміж Беларуссю і ЦФА вырас з $22 млрд да $38,5 млрд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю