Top.Mail.Ru
588

Устаноўлены гранічны памер расходаў на вядзенне справы па добраахвотным страхаванні назапашвальнай пенсіі на 2026 год

Урадам устаноўлены гранічны памер расходаў на вядзенне справы па добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі на 2026 год, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.


Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Прадугледжваецца ўстанаўленне гранічнага памеру расходаў страхавой арганізацыі на 2026 год на ўзроўні 5,7 % ад сумы страхавых узносаў па гэтым відзе страхавання (у 2025 годзе складаў 6 %)

Пастанова падрыхтаваная ў мэтах рэалізацыі нормы ўказа ад 27 верасня 2021 года № 367 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю