Top.Mail.Ru

Ускочылі ў апошні вагон

Што расказалі тыя, хто паспеў уехаць у Беларусь да закрыцця Польшчай мяжы.


Лічаныя гадзіны засталіся да закрыцця Польшчай мяжы з Беларуссю. Тыя, хто ўехаў у нашу краіну, не хаваюць аблягчэння, што своечасова паспелі, перадае карэспандэнт БелТА.

photo_5_2025-09-11_21-40-59.jpg

Брэстаўчанка Алена выдыхнула, калі прайшла кантроль на беларускім баку. «У палякаў мы пастаялі, хаця былі першымі. Яны гадзіну проста не выходзілі. Калі б яны працавалі, прайшлі б хутчэй. Не ведаю, можа, дождж ім перашкаджаў. Беларусы малайцы, усё хутка», — падзялілася ўражаннямі жанчына.

Навіна аб закрыцці польскай мяжы прымусіла яе тэрмінова мяняць планы і вяртацца дадому. «Я ездзіла да дачкі. Павінна была 15 верасня вярнуцца. Экстранна білеты памянялі і ўзялі на аўтобус. Рада, што паспела», — падкрэсліла Алена.

Жыхарка Брэста Тамара вярнулася дадому за некалькі гадзін да закрыцця мяжы, з унукам гасцявалі ў сваякоў. «Мы планавалі вяртацца менавіта сёння. Крыху было хвалююча з-за навін аб закрыцці граніцы. Але паехалі, білеты бралі загадзя. Усё ў нас добра, дзякуй богу», — расказала брэстаўчанка.

photo_4_2025-09-11_21-40-59.jpg

Сярод тых, хто едзе ў Беларусь, не толькі грамадзяне нашай краіны. У чарзе можна сустрэць і прадстаўнікоў Еўрасаюза, якія скарысталіся бязвізам. Закрыццё польскай мяжы іх не пужае. Напрыклад, Ян з Нідэрландаў едзе да сяброў у Мінск. «Па-чалавечы крыўдна, што беларусам візы ў Еўропу патрэбны, а нам у Беларусь — не. Прыязнасць павінна быць з абодвух бакоў. Не баюся ўязджаць у апошні дзень перад закрыццём Польшчай граніцы. Калі яны не адкрыюць, то выеду назад праз Літву», — кажа мужчына.

photo_3_2025-09-11_21-40-59.jpg

У Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі 11 верасня паступіла афіцыйнае апавяшчэнне Памежнай варты Рэспублікі Польшча аб закрыцці з 1.00 12 верасня па беларускім часе пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы. Размова ідзе аб аўтадарожных «Брэст» — «Цярэспаль» і «Казловічы» — «Кукурыкі», а таксама чатырох чыгуначных пунктах пропуску: «Гродна» — «Кузніца Беластоцкая», «Бераставіца» — «Зубкі Беластоцкія», «Свіслач» — «Семяноўка». Тэрміны аднаўлення працы пунктаў пропуску польскі бок паабяцаў паведаміць дадаткова.

photo_2_2025-09-11_21-40-59.jpg
photo_1_2025-09-11_21-40-59.jpg
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю