Top.Mail.Ru

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Авен. Можа скласціся выключна ўдалы тыдзень для рэалізацыі ў творчасці. Вы будзеце здольныя на нечаканыя і арыгінальныя ўчынкі, чым прыемна здзівіце навакольных. Вас чакае мноства кантактаў, паездак, знаёмстваў. Не адступайце перад цяжкасцямі, праявіце цвёрдасць і прынцыповасць.

Цялец. На гэтым тыдні палепшыцца фінансавае становішча. Выдатны час для сур’ёзных заняткаў духоўнымі практыкамі. Вам асабліва добра даюцца тэхнікі, накіраваныя на ўменне прыводзіць свой душэўны стан у раўнавагу. Таксама гэта добры перыяд для знаходжання ў стане спакою і адзіноты. Абстаноўка ў сям’і складваецца гарманічная.

Блізняты. У гэты перыяд вы зможаце ў поўнай меры рэалізаваць свае інтэлектуальныя і прадпрымальніцкія здольнасці. Прыслухоўвайцеся да сваёй інтуіцыі — яна дапаможа вам не рабіць памылак і абыходзіць небяспекі. Выкарыстоўвайце гэты тыдзень для напрацоўкі карысных сацыяльных, сяброўскіх і дзелавых сувязяў.

Рак. На гэтым тыдні ў вас ёсць магчымасць дабіцца пазітыўнага выніку, калі праявіце мэтанакіраванасць і практычнасць. Зоркі раяць смела і настойліва адстойваць свае інтарэсы і дасягаць пастаўленых мэт. Не выключана атрыманне прапановы аб павышэнні на пасадзе. Найбольш удалым кірункам з’яўляецца рэалізацыя сваіх здольнасцяў у вучобе, у набыцці ведаў. 

Леў. Цяпер вы зарыентаваны на абнаўленне і рэалізацыю найбольш перспектыўных задумак. Можна будаваць самыя смелыя планы. Магчыма, вы самі здзівіцеся, што яны пачнуць ажыццяўляцца. Выкарыстоўвайце тыдзень для ўсебаковага асабістага развіцця. Гэта датычыцца як інтэлектуальнага, так і фізічнага кірункаў. 

Дзева. Гэты тыдзень можа стаць вяршыняй асабістых дасягненняў. Магчыма, вы атрымаеце прапанову заняць больш высокую і статусную пасаду. Цяпер вы здольныя аб’ектыўна ацаніць сітуацыю і прыняць правільныя стратэгічныя рашэнні. Добры час для заняткаў духоўнымі практыкамі. Пытанні аб спагнанні даўгоў таксама вырашаюцца без ускладненняў.

Шалі. Выдатны час для выбудоўвання партнёрскіх адносін і рашучых станоўчых змен у партнёрстве. Да гэтага вашу пару могуць падштурхнуць нейкія незвычайныя і нестандартныя абставіны. У шлюбных адносінах вы можаце спакойна расслабіцца і адпачываць. Выкарыстайце свой шанц умацаваць шлюб дзеля таго, каб зрабіць яго больш надзейным і прадказальным

Скарпіён. На гэтым тыдні найбольш паспяховы кірунак звязаны з прафесійнай дзейнасцю, кар’ерай. І гэта стане пачаткам вашага кар’ернага росту. Ваша сіла цяпер ва ўменні правільна арганізаваць сябе і дакладна размеркаваць свой час. Немалаважна пры гэтым падтрымліваць фізічны тонус рэгулярнымі практыкаваннямі, наведваць фітнес, сауну, трэнажорную залу.

Стралец. Спрыяльны перыяд для асабістага жыцця. Каханне і творчасць — вось што неабходна вам на гэтым тыдні. У адзінокіх «стральцоў» з’явіцца час для новых рамантычных знаёмстваў, якія могуць імкліва перарасці ў сур’ёзную партнёрскую сувязь з перспектывай шлюбу. Асабліва цікавай і яркай можа стаць паездка на адпачынак да цёплага мора. 

Казярог. На гэтым тыдні зоркі раяць наводзіць парадак у сваім жыцці і ў навакольнай прасторы — так вы зможаце найлепшым чынам рэалізаваць свае здольнасці. Адносіны з бацькамі, сваякамі складваюцца канструктыўныя. Выдатны момант для дружнай работы на дачным садова-агародным участку. У вас будзе дастаткова часу і для сумеснай працы, і для адпачынку цёплымі вечарамі.

Вадаліў. Цяпер вы можаце з гатоўнасцю ісці на кантакты і праявіць сябе неардынарнымі ўчынкамі. Вас будзе цікавіць усё новае, незвычайнае. Таксама вы атрымаеце поспех у творчасці, вучобе і набыцці новых знаёмстваў. Рэкамендуецца адкрываць для сябе нязведаныя гарызонты і не баяцца брацца за нязвыклыя справы.

Рыбы. На гэтым тыдні зоркі раяць максімум увагі ўдзяліць свайму сямейству. Напрыклад, вам удасца дамовіцца аб размеркаванні абавязкаў паміж членамі сям’і. Акрамя таго, у вас атрымаецца праявіць свае найлепшыя дзелавыя якасці. Гэта выдатны час для вырашэння матэрыяльных і фінансавых пытанняў, павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю