Цялец. Тыдзень прынясе спакой і мернасць, якіх так не хапала апошнім часам. Вы зможаце нарэшце заняцца тым, што прынясе вам сапраўднае здавальненне. Грошы паступяць з нечаканай крыніцы: магчыма вяртанне старога доўгу. У другой палове тыдня пазбягайце спантанных трат на забавы. У сям’і наступіць перыяд поўнага ўзаемаразумення.
Блізняты. Вы будзеце поўныя ідэй і натхнення. Галоўнае — пачаць увасабляць іх у жыццё, пакуль энергія на ўздыме. У прафесійнай сферы вашы нестандартныя прапановы знойдуць падтрымку ў кіраўніцтва. У сераду магчымы прыбытак ад творчасці або хобі. У чацвер сцеражыцеся даваць у доўг — не вернуць.
Рак. Тыдзень запатрабуе цярпення і вытрымкі. Абставіны будуць тармазіць вашы планы, але гэта часова — хутка ўсё наладзіцца. На рабоце — руціна. Не адчайвайцеся, гэта неабходны этап. У асабістым жыцці партнёр захоча большай стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Абмяркуйце сумесныя планы на бліжэйшыя месяцы.
Леў. Вас пацягне да прыгод і новых уражанняў. Тыдзень спрыяльны для падарожжаў і пашырэння кругагляду праз кнігі ці зносіны. Фінансавыя паступленні звязаны з замежнымі кантрактамі. У каханні з´явіцца жаданне рамантыкі.
Дзева. Тыдзень напружаны, але прадуктыўны. Вы зможаце разабрацца ў складаных пытаннях і знайсці схаваныя матывы іншых, што дасць вам пэўную перавагу ў перагаворах. На рабоце ёсць рызыка быць уцягнутым у інтрыгу. У каханні магчымыя як успышка страсці, так і, наадварот, астуджэнне.
Шалі. Наперадзе перыяд гармоніі і спакою. Вы будзеце адчуваць сябе камфортна ў любым становішчы. На рабоце атрымаеце творчае заданне, якое прынясе задавальненне і дазволіць праявіць таленты. Грошы прыйдуць лёгка — падарунак, прэмія або нечаканая выплата. У любоўнай сферы наступіць перыяд пяшчоты і ўзаемаразумення.
Скарпіён. Інфармацыйны паток захлісне з галавой. Прыйдзецца фільтраваць навіны і не верыць чуткам. У прафесійнай сферы з´явіцца неабходнасць тэрмінова навучыцца чамусьці новаму.
У асабістым жыцці партнёр здзівіць рамантычным учынкам, які дакажа сур’ёзнасць яго намераў. Адзінокіх чакае знаёмства ў паездцы або камандзіроўцы.
Стралец. Эмоцыі будуць зашкальваць, і гэта можа перашкодзіць ясна думаць. Паспрабуйце не прымаць важных рашэнняў на эмоцыях, вазьміце паўзу і абдумайце сітуацыю з усіх бакоў. На рабоце будзе камандны праект, падчас якога варта праявіць дыпламатычнасць — гэта ўмацуе ваш аўтарытэт. Не пазычайце і не давайце ў доўг. Адзінокія сустрэнуць роднасную душу.
Казярог. Вы апыняцеся ў цэнтры ўвагі, і гэта будзе прыемна. Вашы лідарскія якасці праявяцца ў поўнай меры, але не цісніце на іншых, гэтым можна нажыць ворагаў. У прафесійнай сферы чакае адказнае заданне. Яго паспяховае выкананне ўмацуе аўтарытэт і адкрые новыя перспектывы. У асабістым жыцці магчымы канфлікт з-за рознагалоссяў у выхаванні дзяцей або бытавых пытаннях.
Вадаліў. Тыдзень запатрабуе ўвагі да дэталяў. Памылка ў дакументах або няправільна зразумелае слова могуць дорага каштаваць. Будзьце скрупулёзныя ва ўсім, што робіце. Грошы паступяць ад дадатковай дзейнасці або хобі. Ёсць верагоднасць стаць ахвярай ашуканцаў — пазбягайце спантанных пакупак у інтэрнэце. У асабістым жыцці партнёр праявіць клопат, які вас кране да глыбіні душы.
Рыбы. Наступіць час гармоніі і балансу. Вы зможаце ўладзіць старыя канфлікты і знайсці агульную мову літаральна з усімі. У прафесійнай сферы чакаецца павышэнне або пашырэнне паўнамоцтваў. Фінансавае становішча палепшыцца дзякуючы прэміі або выгаднаму кантракту. Найлепшы час для пакупак — субота. Адзінокіх чакае рамантычнае знаёмства на культурным мерапрыемстве — у тэатры, на выставе або на канцэрце класічнай музыкі.