Авен. У пачатку тыдня можа скласціся вельмі нестабільная фінансавая сітуацыя. Аднак вы будзеце здольныя мабілізавацца і дзейнічаць аптымальна. Самае галоўнае — рабіць усё па плане і не адступаць ад яго. У сярэдзіне і другой палове тыдня ўзмацняецца патрэба ў адпачынку. Паспрабуйце не планаваць шмат спраў і настройцеся на спакойны і расслаблены лад жыцця.
Цялец. Жыццё можа быць выткана з супярэчлівых тэндэнцый. Вы адчуеце ўзмацненне патрэбы пажыць, ні ў чым сабе не адмаўляючы. Сярэдзіна і другая палова тыдня складваюцца паспяхова для зносін са знаёмымі, сябрамі, сваякамі і суседзямі. Таксама гэта час знаёмства з незвычайнымі творчымі людзьмі, якія могуць пасля стаць вашымі сябрамі.
Блізняты. Вам рэкамендуецца больш часу праводзіць у коле сям’і, з блізкімі сваякамі. Надайце асаблівую ўвагу падтрыманню здароўя. Магчыма, ваш імунітэт будзе аслаблены, і гэта можа прывесці да прастудных захворванняў. Карысна схадзіць у лазню ці саўну. Сярэдзіна і другая палова тыдня — вельмі прадуктыўны час для вырашэння фінансавых і матэрыяльных праблем.
Рак. Можа ўзмацніцца напружанасць у адносінах з сябрамі і любімымі, асабліва ў пачатку тыдня. Старайцеся размаўляць з партнёрам, абмяркоўваючы ўсе незразумелыя пытанні. Сярэдзіна і другая палова тыдня можа быць звязана са здзяйсненнем запаветных жаданняў.
Леў. Вам давядзецца сутыкнуцца з неспрыяльнымі знешнімі абставінамі. Паспрабуйце, аднак, абыходзіць бокам канфліктныя сітуацыі і такіх жа людзей. Магчыма, «полем бітвы» стане ваша сямейнае жыццё або прафесійная дзейнасць. Старайцеся кантраляваць сябе.
Дзева. Пачатак тыдня прынясе шмат клопатаў у гаспадарча-бытавых пытаннях. Сярэдзіна і другая палова — спрыяльныя для гарманічнага шлюбнага саюзу. Таксама можаце адчуць патрэбнасць у аднаўленні сяброўскіх і іншых кантактаў. Вас можа захапляць усё новае, незвычайнае, звязанае з будучыняй, з перспектывай.
Шалі. Для тых, хто перажывае пару закаханасці, тыдзень будзе падобны вывяржэнню вулкана. Адносіны з каханым чалавекам могуць часта і радыкальна мяняцца, пераходзячы з адной крайнасці ў іншую. Паспрабуйце не змешваць любоўныя адносіны з сяброўскімі.
Скарпіён. Сямейныя адносіны будуць складвацца вельмі нестабільна. Магчыма, вы не сустрэнеце падтрымкі і адабрэння з боку партнёра. Іншая напружаная тэма — пагаршэнне адносін з блізкімі сваякамі, бацькамі. Разам з тым вас чакае поспех у вучобе, у тым ліку ў самастойным вывучэнні чаго-небудзь. Гэта выключна ўдалы час для падарожжаў.
Стралец. У пачатку тыдня можаце лёгка збіцца з шляху, калі дазволіце сабе ўвязнуць у дробных пытаннях. Калі ў вас ёсць мэта і вы гатовыя многае рабіць дзеля яе дасягнення, то засяродзьцеся толькі на гэтым. Сярэдзіна і канец тыдня вельмі спрыяльныя для паляпшэння адносін у сям’і. Многія справы будуць выконвацца ўсімі разам, лёгка, дружна і весела.
Казярог. Не лепшы час для любых фінансавых выдаткаў, якія ідуць на забавы. Сярэдзіна і другая палова тыдня спрыяюць гармоніі ў шлюбным саюзе. Чакаюцца цікавыя паездкі, сустрэчы, кантакты.
Вадаліў. Пачатак тыдня можа прайсці ў дынамічным і вельмі нервовым тэмпе. Асноўныя крыніцы гэтага — вы самі і ваша сям’я. Старайцеся не ісці на канфлікт там, дзе можна проста перачакаць. Канец тыдня звязаны з паспяховай рэалізацыяй дзелавога праекта.
Рыбы. На тыдні можаце быць перагружаны кантактамі. Прычым, не абавязкова вам патрэбнымі. Так ці інакш, але цяпер можаце лёгка апынуцца ў мітусні, якая нічога пазітыўнага не прынясе. Адносіны з некаторымі знаёмымі і прыяцелямі могуць сапсавацца. Непажаданыя і паездкі, асабліва калі вы карыстаецеся сваім аўтамабілем.