У Асіповіцкім раёне з-за халатнасці дырэктара на адным з сельгаспрадпрыемстваў загінулі 19 галоў буйной рагатай жывёлы, паведамляе БелТА.
Праваахоўнікі высветлілі, што дырэктар гаспадаркі не арганізаваў належны кантроль за тэхналогіяй нарыхтоўкі кармоў і рацыёнам кармлення, што прывяло да гібелі 19 галоў буйной рагатай жывёлы. Прычыненая прадпрыемству шкода склала амаль Br55 тыс.
Следчымі ўзбуджаная крымінальная справа за службовую халатнасць. Дырэктару пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.
Выяўленне злачынстваў у сферы АПК з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці падраздзяленняў бэз. Усім фактам супрацьпраўнай дзейнасці даецца прынцыповая ацэнка.