Ураджайнасць збожжавых перавышае леташнюю па ўсіх абласцях краіны, паведамілі БелТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
«Паводле даных на 15 ліпеня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 7% плошчаў, што складае 142 тыс. гектараў ад плана 2 002 тыс. гектараў. Намалочана 612 тыс. тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць — 42,9 ц/га, што на 4,7 ц/га вышэй, чым у аналагічны перыяд мінулага года. Ураджайнасць вышэйшая за леташнюю фіксуецца ва ўсіх абласцях», — сказалі ў прэс-службе.
У разрэзе абласцей намалочана: Брэсцкая — 169 тыс. тон, Мінская — 141 тыс. тон, Гродзенская — 139 тыс. тон, Гомельская — 110 тыс. тон, Магілёўская — 41 тыс. тон, Віцебская — 12 тыс. тон.
Азімы рапс на зерне ўбраны на 29 тыс. гектараў (больш за 6% ад планавых плошчаў у 441 тыс. га). Намалочана 62 тыс. тон, ураджайнасць — 21 ц/га.
Выцераблена лёну на 9 тыс. гектараў (22% ад плошчаў). Тэмпы ў два разы перавышаюць леташнія, дынаміка захоўваецца ва ўсіх абласцях.
Скошана травы на плошчы 476 тыс. га (47% ад плана ў 1 010 тыс. га).
Нарыхтавана сена — 339 тыс. тон — 47% ад плана. Сіласу нарыхтавана — 319 тыс. тон, што складае больш за 1% ад плана ў 20 519 тыс. тон. Травяных кармоў атрымана — 3 034 тыс. тон — 30% ад плана ў 10 131 тыс. тон.
Сенажу нарыхтавана — 9 915 тыс. тон (69% ад плана ў 14 309 тыс. тон). У разрэзе абласцей: Мінская — 2 465 тыс. тон (70%), Брэсцкая — 1 719 тыс. тон (57%), Гродзенская — 1 674 тыс. тон (62%), Магілёўская — 1 518 тыс. тон (91%), Віцебская — 1 342 тыс. тон (70%), Гомельская — 1 197 тыс. тон (78%).
Наяўнасць мінеральных угнаенняў (азотных, фосфарных, калійных) пад азімую сяўбу складае 87% ад плана.