Top.Mail.Ru

Урадам устаноўлены тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год

Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.


У прыватнасці, цэны (тарыфы) устанаўліваюцца з 1 студзеня 2025 года зыходзячы з падыходаў, якія прадугледжваюць размеркаванне прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры 21 рубля, або 0,5 базавай велічыні, паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі.

Так, тарыфы на электраэнергію для насельніцтва з 1 студзеня 2025 года павышаюцца на 11,9 %. Для тыпавой кватэры пры нарматыўным спажыванні электрычнай энергіі гэта складзе 4 рублі 51 капейку.

Трохі падрастуць і кошты звадкаванага газу: для насельніцтва ў 2025 годзе яны павялічаны на 5 %. Так, балон звадкаванага газу вагой 21 кг у межах нарматыўнага спажывання абыдзецца ў 24 рублі 50 капеек.Што датычыцца цэн на прыродны газ, яны не змяніліся і засталіся на ўзроўні 2024 года

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю