Урадам прынята рашэнне аб узмацненні патэнцыялу Нацыянальнага агенцтва па турызме, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.
Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову ўрада, якая прадугледжвае перадачу гуманітарна-адукацыйнага РУП «Цэнтр міжнародных сувязяў» з падпарадкавання Мінадукацыі ў падпарадкаванне Нацыянальнага агенцтва па турызме. Гэта прадпрыемства будзе перайменавана ў РУП «Цэнтр развіцця турызму і міжнародных сувязяў».
Таксама плануецца ўзмацненне патэнцыялу Нацыянальнага агенцтва па турызме па выкананні ўскладзеных на яго задач арганізацыйна-тэхнічнага, інфармацыйнага і метадычнага характару.
Плануецца ўзмацніць работу РУП «Цэнтр развіцця турызму і міжнародных сувязяў» у прасоўванні турыстычнага прадукту Беларусі на ўнутраным і знешнім рынку, а таксама павысіць эфектыўнасць яго профільнай эканамічнай дзейнасці.