Top.Mail.Ru
168

Урад зацвердзіў дзяржпраграму «Здароўе нацыі» на 2026-2030 гады

Урад зацвердзіў дзяржаўную праграму «Здароўе нацыі» на 2026-2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.


Дзяржпраграма ўключае тры падпраграмы: «Прафілактыка, дыягностыка, лячэнне» (накіравана на ўкараненне сучасных метадаў прафілактыкі і лячэння неінфекцыйных захворванняў, забеспячэнне даступнасці і высокіх стандартаў якаснай медыцынскай дапамогі незалежна ад месца пражывання, прафілактыку інфекцыйных захворванняў і процідзеянне іх распаўсюджванню); «Лічбавізацыя і высокатэхналагічная медыцына» (прадугледжвае развіццё функцыянальных магчымасцяў цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя і ўкараненне сучасных тэхналогій у медыцыне); «Інфраструктура аховы здароўя» (накіравана на развіццё інфраструктуры аховы здароўя, умацаванне кадравага патэнцыялу галіны).

Рэалізацыя дзяржпраграмы накіравана на дасягненне да 2030 года наступных зводных мэтавых паказчыкаў: павелічэнне чаканай працягласці жыцця да 76,5 года, зніжэнне агульнага каэфіцыента смяротнасці насельніцтва да 11,5 праміле.

Фінансаванне дзяржпраграмы — Br98 млрд.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю