Урадам зацверджана дзяржаўная праграма «Фізічная культура і спорт» на 2026—2030 гады. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын, паведамляе БелТА.
Праграма змяшчае дзве падпраграмы: «Актыўны лад жыцця» (накіравана на развіццё фізічнай культуры), «Падрыхтоўка спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа» (накіравана на развіццё спорту). Агульны аб’ём фінансавання дзяржпраграмы складае Br8,43 млрд.
Які выніковы эфект чакаецца да 2030 года? Доля асоб, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, у агульнай колькасці насельніцтва складзе 35 %. Таксама пастаўлены шэраг іншых задач. Агульнакаманднае месца ў комплексных міжнародных спартыўных мерапрыемствах (Гульні краін СНД, Спартыўныя гульні краін БРІКС) — не ніжэй за 4-е месца. Загрузка фізкультурна-спартыўных збудаванняў (па наведвальнасці і па часе выкарыстання) — 89,6 % і 92,3 % адпаведна. Колькасць асоб, якія выканалі нарматывы, прадугледжаныя ГТА, — не менш за 64,5 тыс. чалавек. Колькасць створаных фізкультурна-аздараўленчых груп інвалідаў і фізічна аслабленых асоб у арганізацыях фізічнай культуры і спорту — не менш як 100.
Колькасць збудаваных фізкультурна-аздараўленчых, шматфункцыянальных комплексаў, басейнаў — не менш за 31. Забяспечанасць аграгарадкоў комплекснымі спартыўнымі пляцоўкамі — не менш за 30 %. Колькасць медалёў (1-е — 3-е месцы) на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў алімпійскіх дысцыплінах — не менш як 300.
Колькасць спартсменаў, якія выканалі кваліфікацыйныя нормы для прысваення спартыўных званняў «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа» і «Майстар спорту Рэспублікі Беларусь», — не менш як 3800.