Top.Mail.Ru

Урад вызначыў комплекс мерапрыемстваў па развіцці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы на пяцігодку

Урад вызначыў комплекс мерапрыемстваў па развіцці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы на бягучую пяцігодку. Адпаведную пастанову падпісаў Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, паведамілі БелТА ў прэс-службе ўрада.



Комплекс мерапрыемстваў па развіцці нацыянальнай інавацыйнай сістэмы ўключае больш за 40 згрупаваных па напрамках мерапрыемстваў, увязаных па тэрмінах рэалізацыі, адказных выканаўцах і чаканых выніках, і з’яўляецца адлюстраваннем асноўных палажэнняў Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця, зацверджанай Указам Прэзідэнта ад 21 снежня 2025 года № 448.

Акрамя таго, урадам вызначаны парадак выдачы заключэння аб прызначэнні ўвозімага тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго і (або) сыравіны і матэрыялаў для выключнага выкарыстання на тэрыторыі Беларусі ў мэтах рэалізацыі праекта дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця. Парадак выдачы вызначае дэталізаваны алгарытм дзеянняў заказчыка і выканаўцы інавацыйнага праекта, а таксама пералік неабходных дакументаў і іх формы для атрымання адпаведнага заключэння, неабходнага для вызвалення ўвозімага ў краіну ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта абсталявання, сыравіны і матэрыялаў ад увазных мытных пошлін і ПДВ.

Таксама вызначаны парадак кампенсацыі сум ільгот пры спыненні рэалізацыі праекта дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця па іншых падставах, чым завяршэнне рэалізацыі праекта. Парадак кампенсацыі ўстанаўлівае алгарытм дзеянняў заказчыка і выканаўцы інавацыйнага праекта для вяртання ў адпаведны бюджэт атрыманых па інавацыйным праекце падатковых і іншых ільгот у выпадках, калі завяршыць праект уводам вытворчасці ў эксплуатацыю не было магчымым.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю