Top.Mail.Ru

Урад узмацняе кантроль за выкананнем галіновых паказчыкаў у прамысловасці

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын даручыў узмацніць кантроль за выкананнем галіновых паказчыкаў у прамысловасці, паведамляе БелТА. 


Прэм’ер-міністр правёў рабочую нараду аб выкананні ў студзені 2026 года даведзеных планавых паказчыкаў па вытворчасці і экспарту прамысловай прадукцыі з удзелам кіраўнікоў галіновых міністэрстваў, ведамстваў і прадпрыемстваў.


Аляксандр Турчын жорстка паставіў пытанне аб персанальнай адказнасці міністраў і кіраўнікоў прадпрыемстваў за вынікі работы прамысловасці ў студзені.

У ходзе нарады былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў прамысловых міністэрстваў і ведамстваў. Кіраўнікі асобных прамысловых прадпрыемстваў далажылі аб прычынах падзення аб’ёмаў вытворчасці ў студзені 2026 года.


Прэм’ерам прыняты запэўненні асобных удзельнікаў нарады аб забеспячэнні выканання паказчыкаў прамысловай вытворчасці ў лютым на ўзроўні не ніжэйшым за студзень і паступальным павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці ў першым квартале і наступных перыядах бягучага года.

У прэс-службе падкрэслілі: па выніках лютага будзе дадзена жорсткая ацэнка выканання гэтых запэўненняў.


Пры гэтым падчас нарады меў месца канструктыўны дыялог па абмеркаванні асобных праблемных пытанняў работы прадпрыемстваў, якія патрабуюць вырашэння на ўрадавым узроўні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю