Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб устанаўленні для насельніцтва цэн на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію», паведамляе БелТА.
Пастановай прадугледжваецца павелічэнне з 1 сакавіка 2026 года цэн (тарыфаў), зыходзячы з падыходаў, прынятых пры размеркаванні прыросту плацяжоў па тыпавой кватэры ў памеры 22,5 бел. руб. (або 0,5 базавай велічыні) паміж усімі жыллёва-камунальнымі паслугамі (у межах параметраў, вызначаных указам Прэзідэнта ад 23 студзеня 2026 года № 33 «Аб устанаўленні тарыфаў для насельніцтва ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі на 2026 год»).
Цэны на газ павялічваюцца на 7,07 % (падаражэнне плацяжу за кошт росту тарыфу на дадзеную паслугу — 0,93 бел. руб.)
Тарыфы на электраэнергію павялічваюцца на 7 % (падаражэнне плацяжу — 2,99 бел. руб.)
Тарыфы на цеплаэнергію павялічацца з 1 чэрвеня 2026 года на 7,3 % (падаражэнне плацяжу — 3,12 бел. руб., у тым ліку на ацяпленне — 2,6 бел. руб., на гарачае водазабеспячэнне — 0,53 бел. руб.)
Падаражэнне аднаго балона са звадкаваным газам — 1,7 бел. руб.