Top.Mail.Ru
291

Урад беларусі зацвердзіў меры па рэалізацыі закона аб бюджэце на 2025 год

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 13 лютага 2025 года № 89, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Дакументам устанаўліваюцца асаблівасці фінансавання расходаў бюджэту ў 2025 годзе, а таксама пералікі ведамасных рашэнняў, якія ў бягучым годзе неабходна падрыхтаваць і зацвердзіць для рэалізацыі закона.

У прыватнасці, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання неабходна да 1 сакавіка 2025 года ўнесці ва ўстаноўленым парадку праект пастановы Савета Міністраў, які вызначае фізічныя аб’ёмы закупкі (без уліку пагашэння запазычанасці) гаруча-змазачных матэрыялаў і мінеральных угнаенняў за кошт субвенцый.

Міністэрству транспарту і камунікацый да 1 сакавіка 2025 года патрабуецца вызначыць па ўзгадненні з Міністэрствам фінансаў парадак выкарыстання сродкаў рэспубліканскага фонду грамадзянскай авіяцыі, прадугледжаных на фінансаванне работ па падтрыманні эксплуатацыйнай годнасці аэрадромаў і аэрапортаў. Таксама Мінтрансу трэба па ўзгадненні з Мінфінам і аблвыканкамамі ўстанавіць парадак кампенсавання часткі затрат па ўтрыманні інфраструктуры абласных аэрапортаў з адпаведных мясцовых бюджэтаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2025 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю