Да іх адносяцца праекты «Аб арганізацыі і развіцці трансгранічных прыгарадных пасажырскіх перавозак Саюзнай дзяржавы чыгуначным транспартам паміж сумежнымі прыгранічнымі тэрыторыямі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і абласцей Рэспублікі Беларусь па маршруце Смаленск — Віцебск», «Аб арганізацыі і развіцці трансгранічных прыгарадных пасажырскіх перавозак Саюзнай дзяржавы чыгуначным транспартам паміж сумежнымі прыгранічнымі тэрыторыямі суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і абласцей Рэспублікі Беларусь па маршруце Смаленск — Орша».
Мэта арганізацыі праектаў — арганізацыя і развіццё рэгулярных трансгранічных прыгарадных пасажырскіх перавозак Саюзнай дзяржавы паміж рэгіянальнымі (адміністрацыйнымі) цэнтрамі сумежных прыгранічных тэрыторый суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і абласцей Рэспублікі Беларусь па маршрутах Смаленск — Віцебск, Смаленск — Орша.
Праекты носяць іміджавы і сацыяльна арыентаваны характар. Фінансаванне плануецца ажыццяўляць за кошт бюджэту Саюзнай дзяржавы. Агульны аб’ём фінансавання ў 2026-2028 гадах складзе каля 940,734 млн расійскіх рублёў.