Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын даручыў адказным дзяржорганам забяспечыць рэалізацыю адобраных Кіраўніком дзяржавы падыходаў па павышэнні ў 2026 годзе тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі з 1 сакавіка замест 1 студзеня, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
Для гэтага будзе прынята пастанова ўрада і неабходныя рашэнні выканкамаў.
— Такая мера накіравана на абарону інтарэсаў грамадзян і дазволіць нівеліраваць павелічэнне плацяжоў за ацяпленне ў існуючых умовах надвор’я, — адзначылі ў Савеце міністраў.