Top.Mail.Ru
291

Першая партыя тэхнікі МАЗа перададзена ў Манагуа

Урачыстая цырымонія перадачы тэхнікі МАЗа ў сталіцу Нікарагуа адбылася 27 жніўня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны»


19 ліпеня 2024 года генеральны дырэктар Мінскага аўтамабільнага завода Валерый Іванковіч і ўпаўнаважаны саветнік Міністэрства фінансаў і дзяржаўнага крэдыту Рэспублікі Нікарагуа Карлас Сельва падпісалі кантракт на пастаўку грузавой тэхнікі МАЗа ў Нікарагуа.

У прэс-службе Мінскага аўтамабільнага завода расказалі, што ў верасні мінулага года ў Нікарагуа перадалі пілотную партыю — 15 самазвалаў «МАЗ». Адначасова з гэтым праводзілася навучанне нікарагуанскіх спецыялістаў спецыфіцы абслугоўвання і выкарыстання пастаўленай тэхнікі.

У пачатку мая 2025 года мэр горада Манагуа Рэйна Хуаніта Руэда Альварада наведала МАЗ. Тады падрабязна абмеркавалі супрацоўніцтва МАЗа і Нікарагуа на пастаяннай аснове і рэалізацыю маштабнага праекта па вырабе буйной партыі грузавой тэхнікі.

Так, у пачатку жніўня ў Карынта, Нікарагуа даставілі 128 адзінак тэхнікі Мінскага аўтамабільнага завода. Сярод іх — цыстэрны для вады, бетонамяшалкі, бартавыя аўтамабілі і самазвалы.

Сёння ў Манагуа адбылася ўрачыстая перадача гэтай партыі тэхнікі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Рэспубліцы Куба і па сумяшчальніцтве ў Дамініканскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Нікарагуа Віталь Барчук і саветнік Прэзідэнта Рэспублікі Нікарагуа па пытаннях інвестыцый, гандлю і міжнароднага супрацоўніцтва Лаўрэана Артэга Мурыльё.

Перададзеная тэхніка МАЗа прайшла перадпродажную падрыхтоўку на базе сэрвіснага партнёра Мінскага аўтамабільнага завода ў Нікарагуа і цалкам гатова да эксплуатацыі.

Фота дадзена прэс-службай МАЗа






arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю