Top.Mail.Ru

Урачы назвалі ідэальны час для вячэры — вы здзівіцеся

Вучоныя з Іспаніі вырашылі вымераць шкоду позніх перакусаў і высветлілі, што верагоднасць атлусцення ў пяць разоў вышэйшая ў тых, хто еў на працягу дзвюх гадзін перад адыходам да сну. Пра гэта паведамляе Точка.by.


Па сутнасці нічога новага: чым раней вы здзейснілі апошні прыём ежы, тым лепш.

«Нам трэба знізіць тэмпературу цела на адзін градус, каб заснуць. Спальванне калорый стварае цяпло, таму позні багаты прыём ежы сагрэе вас, а не астудзіць. У ідэале вы павінны есці не пазней чым за тры гадзіны да сну», — растлумачыў доктар Ніл Стэнлі, эксперт па сне, у інтэрв’ю The Telegraph.

Атрымліваецца, калі вы кладзецеся спаць рана, напрыклад, у 21 гадзіну, то пасля шасці ўжо лепш не есці. Паўночнікі ж могуць не адмаўляць сабе ў задавальненні перакусіць і ў дзевяць вечара.

Алкаголь — вораг сну

Алкаголь не дапамагае заснуць і толькі пагаршае бяссонніцу. Аб гэтым заявіла доктар Паўлава са спасылкай на навуковае даследаванне. Гэта цалкам развенчвае міф аб тым, што келіх чырвонага ці белага дапаможа расслабіцца і заснуць моцна.

Уся справа ў тым, што алкаголь сапраўды скарачае час засынання, але пры гэтым разбурае нармальную архітэктуру сну, скарачаючы працягласць фазы хуткага руху вачэй. Менавіта падчас гэтай фазы мозг апрацоўвае атрыманую за дзень інфармацыю, паказвае нам сны і рыхтуе да абуджэння. Калі фаза скарачаецца, якасць сну падае, лічыць Паўлава.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю