Жыхар Веткі зваліўся з аўтамабільнага моста праз раку Сож, паведамілі БелТА ў Гомельскай абласной арганізацыі АСВОД.
На Веткаўскую выратавальную станцыю АСВОДа 3 лістапада ў 14.50 паступіў сігнал аб падзенні мужчыны з аўтамабільнага моста праз Сож. На месца здарэння неадкладна адправілася па трывозе дзяжурная змена.
«Ратавальнікі АСВОДа выявілі мужчыну, які зачапіўся за канструкцыю, і забяспечылі яму страхоўку ад далейшага падзення ў ваду — ён знаходзіўся без прытомнасці. Пацярпелага дасталі з небяспечнай зоны і перадалі ў рукі медыкаў», — расказалі ў абласной арганізацыі.
У медыцынскай установе вызначылі, што жыхар Веткі 1988 года нараджэння быў у стане алкагольнага ап’янення. У выніку падзення ён атрымаў сур’ёзныя траўмы, яму аказана ўся неабходная кваліфікаваная медыцынская дапамога.
У АСВОД дадалі: праход па старых тратуарных дарожках на гэтым мосце (побач з якім у цяперашні час узводзіцца новы) строга забаронены — пра гэта сігналізуюць і ўстаноўленыя агароджы, і папераджальныя знакі.