УП «Мінсккамунцепласетка» завяршыла падрыхтоўку да ацяпляльнага перыяду 2025/2026 гадоў. Пра гэта паведаміла дырэктар прадпрыемства Наталля Рошчына падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, паведамляе БелТА.

Па словах Наталлі Рошчынай, у міжацяпляльны перыяд праведзены комплексныя мерапрыемствы: выкананы гідраўлічныя выпрабаванні, прафілактычныя рамонты абсталявання кацельняў і ЦЦП. Дзякуючы гэтаму 21 жніўня прадпрыемства атрымала пашпарт гатоўнасці да ацяпляльнага сезона. «З прыняццем рашэння Мінгарвыканкама аб уключэнні ацяплення яно адразу паступіць у жылыя дамы мінчан», — падкрэсліла дырэктар прадпрыемства.
Застаецца адно мерапрыемства, якое працягнецца ў восеньскі перыяд, — замена цеплавых сетак. На сёння ўжо абноўлена каля 54 % сетак. Работы выконваюцца ў адпаведнасці з графікам. «Планамерная мадэрнізацыя дазволіла знізіць як колькасць аварыйных сітуацый, так і колькасць участкаў са зношанымі трубаправодамі. Цяпер на балансе прадпрыемства засталося 14 % цеплавых сетак са звышнарматыўным тэрмінам эксплуатацыі ад агульнай колькасці сетак. У найбліжэйшыя пяць гадоў мы плануем цалкам завяршыць іх замену», — адзначыла дырэктар «Мінсккамунцепласеткі».