Top.Mail.Ru
152

Унікальны сімулятар трактара BELARUS 3522 устанавілі ў Алтайскім дзяржаўным аграрным універсітэце

У Алтайскім дзяржаўным аграрным універсітэце завершаны мантаж унікальнага сімулятара кабіны BELARUS 3522, а таксама VR-станцыі для адпрацоўкі прыёмаў тэхнічнага абслугоўвання трактароў вытворчасці МТЗ. Такі сімулятар — першы ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе МТЗ. 



— Мантаж і тэставае выпрабаванне абсталявання праводзілі спецыялісты адной мінскай кампаніі. Усяго створана больш за дзесяць такіх сімулятараў, але ў Расіі ён першы, — расказала начальнік камерцыйнага аддзела ТАА «ГД МТЗ-Сібір» Юлія Тарасава.

Сімулятар дае магчымасць атрымання першых навыкаў кіравання трактарам. Ён цалкам капіруе абсталяванне кабіны і можа рухацца ў трох плоскасцях, імітуючы ход машыны.

Яшчэ адна навінка ў класе МТЗ — VR-станцыя для адпрацоўкі прыёмаў тэхнічнага абслугоўвання трактароў.

Дарэчы, урачыстае адкрыццё спецыялізаванага класа МТЗ на базе Алтайскага аграрнага ўніверсітэта запланавана на май 2026 года.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю