Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 455 «Аб змяненні Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дакументавання насельніцтва». Аб гэтым паведамляе БелТА.
У адпаведнасці з прынятым указам работнікам пастаянна дзейных органаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і членам іх сем’яў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, будуць выдавацца біяметрычныя дыпламатычныя пашпарты. Гэта дасць магчымасць забяспечыць бесперашкодны парадак службовых паездак, а таксама адпаведнасць статусу прадстаўнікоў ад іншых дзяржаў.