У Беларусі 3 лютага ў начны і ранішні час на большай частцы тэрыторыі мінімальная тэмпература паветра складзе мінус 25-30 градусаў. У сувязі з гэтым у краіне аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. У асобных раёнах галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 19 градусаў на поўначы да мінус 30 — на поўдні. Днём будзе 10-16 градусаў марозу.