Top.Mail.Ru

Уначы будзе блізка да замаразкаў, а днём дзе-нідзе паветра прагрэецца да 22 °С цяпла

Восень — пара кантрастаў

Вось і прыйшла да нас залатая восень — гэта калі зноў «па-летняму» прыгравае сонейка, а дрэвы апрануты ў яркія адзенні. Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, на гэтым тыдні чакаюцца вельмі моцныя перапады начных і дзённых тэмператур.

У сераду надвор’е ў Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ноччу і раніцай па поўначы краіны адаб’ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу. Таму чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе ў асноўным без ападкаў, толькі ноччу і раніцай месцамі па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы будзе набліжацца да замаразкаў — ад 2 да 9 °С вышэй за нуль, але месцамі да плюс 11 °С. Аднак днём яшчэ шчодрае сонца будзе разаграваць паветра да 14–20 °С, па поўдні — да 22 °С цяпла.

У чацвер, на старце кастрычніка, наша краіна будзе знаходзіцца пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі па краіне туман. Вецер усходняй чвэрці ўмераны. Тэмпература паветра ўначы яшчэ панізіцца — да 2–8 °С вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад 14 да 21 °С цяпла.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю