Top.Mail.Ru
283

Улетку мінскія школьнікі могуць ездзіць на грамадскім транспарце бясплатна. Але ёсць выключэнні

З надыходам другога летняга месяца ў Інтэрнэце і сацсетках сталі масава з’яўляцца навіны аб адмене для беларускіх школьнікаў бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце: з 1 ліпеня па 31 жніўня навучэнцы абавязаны яго аплачваць. Ці прадугледжаны летам для сталічных школьнікаў бясплатны праезд у грамадскім транспарце, паведамляе «Минск-Новости».



Сапраўды, у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2024 года № 630 вучні школ, ліцэяў і гімназій маюць права на бясплатны праезд толькі з 1 верасня па 30 чэрвеня. І гэтая норма не распаўсюджваецца на ліпень і жнівень.

Аднак для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Мінска льгота захоўваецца на працягу ўсяго года. Гэта вынікае з рашэння Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 13 верасня 2016 года № 232 «Аб дадатковых мерах па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў».

— Школьнікі могуць ездзіць бясплатна ў гарадскім пасажырскім транспарце цэлы год, у тым ліку і ў дні летніх школьных канікул. Выключэннем з’яўляюцца выпускнікі 9-х і 11-х класаў. Яны могуць ездзіць бясплатна да даты выдачы атэстатаў, — растлумачылі ў прэс-службе «Мінсктранса». — Падставай для прадастаўлення бясплатнага праезду з’яўляецца карта навучэнца альбо даведка.

Таксама на прадпрыемстве адзначылі, што навучэнцам 1-3-х курсаў дзённай формы навучання ССНУ Мінска або Мінскага раёна Мінскай вобласці, якія паступалі на базе дзевяці класаў, дазволена ездзіць бясплатна ў гарадскім пасажырскім транспарце ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня. Дадзеная мера сацыяльнай падтрымкі аказваецца асобам, зарэгістраваным па месцы жыхарства ў сталіцы і ў іншых населеных пунктах Беларусі. Падставай для бясплатнага праезду з’яўляецца білет навучэнца.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю