Top.Mail.Ru

Уладзімір Каранік днямі правёў выязную нараду на будаўнічай пляцоўцы новай гарадской бальніцы ў Гродне

Нагадаем, што ў час наведвання аб’екта ў красавіку мінулага года Прэзідэнт даў даручэнне губернатару Гродзенскай вобласці і міністру аховы здароўя завяршыць будаўніцтва новай бальніцы за два гады.


Будаўніцтва гэтай бальніцы ў Гродне ідзе ў адпаведнасці з графікам, прынята рашэнне сінхранізаваць планы-графікі будоўлі і ўстаноўкі медабсталявання. Такую выснову пасля азнаямлення з ходам будаўніцтва на аб’екце выказаў намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Каранік.

«Мы ставім ужо пытанне не проста будаўніцтва бальніцы, а своечасовага аснашчэння яе сучасным медыцынскім абсталяваннем», — сказаў Уладзімір Каранік.

І тут вельмі важным з’яўляецца пытанне сінхранізацыі ўсіх работ, пачынаючы ад непасрэдна будаўнічых работ і заканчваючы аснашэннем установы новым абсталяваннем, каб яно, закупленае загадзя, не пылілася, чакаючы свайго часу, у непрыстасаваных памяшканнях.

Новая ўстанова аховы здароўя ў абласным цэнтры размесціцца на вуліцы Я. Купалы. Літаральна праз дарогу знаходзіцца гарбальніца № 4, і з адкрыццём новага аб’екта тут сфарміруецца паўнацэнны медыцынскі гарадок. Плануецца, што корпус неадкладнай дапамогі зможа працаваць аўтаномна. Ва ўсіх карпусах прадугледжаны асобныя ўваходы. Сучаснае медыцынскае абсталяванне дазволіць выконваць правіла «залатой гадзіны», аказваць дапамогу на самых ранніх этапах захворвання.

У лячэбна-дыягнастычным корпусе, разлічаным на 502 ложкі для пацыентаў, будуць працаваць кардыялагічнае, пульманалагічнае, рэўматалагічнае, эндакрыналагічнае, неўралагічнае і гастраэнтэралагічнае аддзяленні. Усе бальнічныя, лячэбна-дапаможныя і гаспадарчыя падраздзяленні размесцяцца ў адным будынку, які будзе выкананы як кампазіцыя з трох 5-6-павярховых блокаў, аб’яднаных агульным лесвічна-ліфтавым вузлом.

Як плануецца, бальніца зможа прымаць да 70 пацыентаў у суткі. Таксама ў лячэбным корпусе будуць добраўпарадкаваны рэанімацыя і аперацыйны блок для эндаваскулярнай хірургіі з палатамі інтэнсіўнай тэрапіі. У прыёмным аддзяленні адкрыюцца кабінеты функцыянальнай дыягностыкі, эндаскапіі, прамянёвай і рэнтгенаўскай камп’ютарнай дыягностыкі, МРТ, УГД, трансфузіялагічнай дапамогі, гіпербарычнай аксігенацыі і шэраг іншых, якімі павінна быць абсталявана сучасная клінічная бальніца.

Паводле БелТА

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю